Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Сакавік 2019 09:50

Міс і Містара ўніверсітэт - 2019 выберуць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

missСвята прыгажосці і мужнасці, элегантнасці і харызмы, грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс і Містар універсітэт - 2019» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы 22 сакавіка.

За тытул «Міс і Містар універсітэт - 2019» будуць змагацца 9 хлопцаў і 9 дзяўчат, якія прайшлі ў фінал конкурсу па выніках агульнаўніверсітэцкага кастынгу. Канкурсантам трэба будзе праявіць сябе ў творчым нумары, спартыўным і народным стылізаваным выхадзе, неардынарна расказаць пра сябе. Пераможцы атрымаюць падарункавы сертыфікат ад універсітэта, карону і цыліндр. Прыемныя сюрпрызы для ўдзельнікаў падрыхтавалі партнёры конкурсу.

Будуць названы таксама пераможцы ў намінацыях "Лепшы творчы нумар", "Міс і Містар фота", "Містар Лідэр і Міс Дружба", "Міс і Містар глядацкіх сімпатый".

Акрамя таго, будуць названы пераможцы ў намінацыі "Міс і Містар інтэрнэт». Кожны супрацоўнік і студэнт купалаўскага ўніверсітэта зможа прагаласаваць за ўпадабанага ўдзельніка  па спасылцы. Старт галасавання будзе дадзены сёння, 13 сакавіка, у 15.00.

Варта адзначыць, што гісторыя конкурсу «Міс універсітэт» бярэ свой пачатак у 1999 годзе. У 2010 годзе ва ўніверсітэце стартаваў праект «Містар універсітэт», які быў закліканы прадэманстраваць сцэнічную культуру, фізічную дасканаласць і творчыя здольнасці юнакоў.

У 2015 годзе ідэя аб'яднання двух конкурсаў «Міс універсітэт» і «Містар універсітэт» дазволіла надаць праекту яшчэ большую ўнікальнасць і непаўторнасць.

Набыць білеты на фінал конкурсу «Міс і Містар універсітэт - 2019» можна па адрасе: вул. Ажэшка, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму.

Пачатак шоў у 19.00 па адрасе: вул. Леніна, 32 (актавая зала).

Акрэдытацыя журналістаў і ўзгадненне фотаздымкі па тэл. 73-19-79, + 375 (29) 786-92-91.

 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 88
  • 9
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99