Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Сакавік 2019 13:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўленню Інстытута Прэзідэнцтва

konstitТэматычныя мерапрыемствы пройдуць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 сакавіка.

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел ва ўсебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі», у рамках якой адбудзецца адкрыты дыялог.

У гэты дзень для студэнтаў ваеннага факультэта, філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму будзе арганізаваны прававы квіз, а ўсіх першакурснікаў купалаўскага ўніверсітэта запросяць прыняць удзел у тэматычным семінары-лекцыі «Канстытуцыя маёй краіны».

Будзе арганізавана кніжная выстаўка «Ідэалогія беларускай дзяржавы» у Навуковай бібліятэцы ўніверсітэта і выставачны праект «25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі» ў Музеі гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы.

Акрамя таго, выкладчыкі і студэнты прымуць удзел у круглым стале на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - аснова дынамічнага развіцця беларускай дзяржавы і грамадства», Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» і міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Канстытуцыйна-прававыя асновы развіцця Рэспублікі Беларусь як сацыяльнай дзяржавы ў сучасных умовах». Адбудуцца адкрытыя лекцыі да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваныя студэнтамі юрыдычнага факультэта для навучэнцаў школ і гімназій Гродна ў рамках рэалізацыі праекта «Роўны навучае роўнага».