Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Сакавік 2019 10:00

Студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць у студатрады

E27D8B8C35B636729B5055F34C2258186D78387F042FA45737pimgpsh fullsize distr

ГрДУ імя Янкі Купалы далучыўся да Рэспубліканскай акцыі «Абяры студатрад».

У рамках акцыі 11 лютага ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўсе жадаючыя маглі запоўніць анкету і падаць заяўку на працу ў студэнцкім атрадзе. Акрамя таго, тут можна было даведацца пра падрабязную інфармацыю аб накіраванасці работы студатрадаў, прадпрыемствах і ўстановах, якія прапануюць працу.

Як адзначыла сакратар АК ГА «БРСМ» Марыя Каваленка, галоўная задача БРСМ - прапанаваць працу кожнаму жадаючаму студэнту. У гэтым годзе Абласны камітэт Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі плануе працаўладкаваць звыш 7000 студэнтаў Гродзенскай вобласці.

Неабходна адзначыць, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца лідэрам у арганізацыі студатрадаўскага руху не толькі на тэрыторыі Гродзенскага рэгіёну, але і ў Рэспубліцы Беларусь. Штаб працоўных спраў установы адукацыі ўжо некалькі гадоў прызнаецца лепшым у нашай краіне. Па словах прарэктара па выхаваўчай працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілія Сянько, планамерная праца па фарміраванні студэнцкіх атрадаў вядзецца на працягу ўсяго года: «Ужо з пачатку навучальнага года мы актыўна працуем з нашымі патэнцыйнымі заказчыкамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, фарміруючы базу працоўных месцаў для нашых студэнтаў. Акрамя таго, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ажыццяўляе падрыхтоўку камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў для патрэбаў усяго рэгіёну», - падкрэсліў Васілій Сянько.

Варта адзначыць, што ў мінулым працоўным семестры ў 55 студэнцкіх атрадах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працавала каля 800 студэнтаў. Купалаўцы працавалі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі, прадпрыемствах рэгіёну і на аб'ектах роднай alma mater. У гэтым годзе ў планах - пашырэнне геаграфіі студатрадаўскага руху купалаўскага ўніверсітэта. На дадзены момант студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы на ўдзел у студатрадах ўжо пададзена каля 500 заявак.