Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 26 Сакавік 2019 14:31

Адкрыты фестываль туркменскай культуры «Наўруз Байрам» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

26 сакавіка 2019 года Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы праводзіць III адкрыты фестываль «Наўруз Байрам». У рамках фестывалю плануецца правядзенне выставы «Вясёлка творчасці», турніру па туркменскай нацыянальнай барацьбе «Гарэш» і канцэрта мастацкай самадзейнасці.

Да ўдзелу ў Турніры па туркменскай нацыянальнай барацьбе «Гарэш» запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Максімальную колькасць удзельнікаў ад ўстановы адукацыі - 4 чалавекі (па аднаму ўдзельніку ў кожнай вагавай катэгорыі).

Вагавыя катэгорыі:

  • да 70 кг;
  • ад 70 да 80 кг;
  • ад 80 да 90 кг;
  • звыш 90 кг

Этапы турніру:

  • адборачны этап - праводзіцца на базе сваёй установы адукацыі;
  • 26 сакавіка – паўфінал і фінал у ГрДУ ім. Я.Купалы.

У выставе «Вясёлка творчасці» могуць прыняць удзел усе жадаючыя. У якасці экспанатаў на выставу могуць быць прадстаўлены любыя тэматычна і кампазіцыйна аформленыя творчыя працы, якія адлюстроўваюць студэнцкае жыццё, нацыянальную самабытнасць і культуру розных краін (узоры нацыянальнага адзення, прадметы нацыянальнай культуры, фатаграфіі, тэматычныя фотаэкспазіцыі, плакаты, малюнкі, карціны, насценгазеты, стэнды, вырабы).

Прапануем удзельнікам стварыць сваю фотазону, якая б прыцягнула як мага больш жадаючых зрабіць памятнае фота на яе фоне. Стваральнікі самага папулярнага сярод наведвальнікаў фотакутка будуць адзначаны спецыяльнымі прызамі.

Да ўдзелу ў канцэрце мастацкай самадзейнасці запрашаюцца студэнты і творчыя калектывы ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Вітаецца выкананне песень на розных мовах. Нумары павінны быць якасна падрыхтаваныя, добра адрэпеціраваныя. Нумар можа суправаджаць прэзентацыя або відэашэраг. Удзельнікам канцэрта неабходна разам з заяўкай накіраваць відэа нумары, загрузіць відэаролік на Google дыск, альбо ў воблака, і паказаць спасылку ў заяўцы. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору нумароў, якія адпавядаюць фармату мерапрыемства.

Для ўдзелу ў III Адкрытым фестывалі «Наўруз Байрам» неабходна аформіць заяўку з указаннем прозвішчаў удзельнікаў і суправаджаючых іх выкладчыкаў / супрацоўнікаў і накіраваць яе ў аргкамітэт не пазней за 18 сакавіка 2019 года для своечасовага афармлення запрашэнняў.

Заяўку і матэрыялы на ўдзел у Фестывалі просім накіроўваць на адрас аргкамітэта па электроннай пошце (у выглядзе дадатку да электроннага ліста): orisam@grsu.by. Заяўкі і матэрыялы, накіраваныя пасля 18.03.2019г., прымацца не будуць.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 152 68-12-44 (Бурлакіна Алена Сяргееўна, спецыяліст па суправаджэнні міжнародных праектаў),

+375 25 938-46-78, +375 152 72-10-57 (Байраммырадаў Гелдзі Байраммырадавіч, спецыяліст аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці).

Праграма правядзення III Адкрытага фестывалю «Наўруз Байрам» ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»