Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Сакавік 2019 08:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны сертыфікаты лепшым удзельнікам Школы камандзіраў і камісараў

12300 91Уручэнне адбылося на чарговым пасяджэнні Штаба працоўных спраў купалаўскага ўніверсітэта.

Сертыфікаты ўручаны студэнтам філалагічнага факультэта, сярод якіх - камандзір педагагічнага атрада «Купалінка-1» Вікторыя Галабурда, камандзір студэнцкага педагагічнага атрада «Зорька -3» Дар'я Сацукевіч і камандзір будаўнічага атрада ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Гракаў. Сертыфікат таксама ўручаны студэнту фізіка-тэхнічнага факультэта Сяргею Жвірблі, камандзіру атрада «Сузор'е-3».

Рабяты паспяхова прайшлі навучанне ў Школе, а таксама сфармавалі студэнцкія атрады па напрамках дзейнасці для працы ў Трэцім працоўным семестры - 2019.