Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Сакавік 2019 10:52

Раённы навучальны семінар «Выкарыстанне сучасных інтэрнэт-тэхналогій для фарміравання пазітыўнага іміджу арганізацыі і прадпрыемства» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

korpus

Удзельнікамі семінара стануць намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Ленінскага раёна горада Гродна.

 

Падчас сустрэчы прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, устаноў культуры, спорту, прадпрыемстваў сувязі, гандлю, банкаў, вытворчых прадпрыемстваў, медыцынскіх устаноў, будаўнічых арганізацый і ЖКГ, сілавых структур абмяркуюць сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, якія прымяняюцца для фарміравання пазітыўнага іміджу арганізацыі і прадпрыемства.

У рамках семінара будзе прэзентаваны вопыт работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў віртуальнай прасторы. Прадстаўнікі ўніверсітэта запросяць усіх прыняць удзел у інтэрактыўнай экскурсіі «Інфармацыйная палітыка і інтэграцыя медыярэсурсаў як аснова фарміравання пазітыўнага іміджу ўніверсітэта ў знешнім і ўнутраным асяроддзі», раскажуць пра камунікатыўныя магчымасці мессенджера ў арганізацыі групавых і публічных зносін, прэзентуюць эфектыўныя формы прадстаўлення інфармацыі аб падзеях і мерапрыемствах на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама асаблівасці ідэалагічнай працы ў сетцы інтэрнэт ва ўмовах лічбавай і сацыякультурнай глабалізацыі.