Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Сакавік 2019 09:11

Больш за 1000 абітурыентаў, майстар-класы і прэзентацыя новых спецыяльнасцяў: у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў Дзень універсітэта

IMG 13501 сакавіка купалаўскі ўніверсітэт расчыніў свае дзверы для тысячы абітурыентаў, якія ў гэты дзень змаглі бліжэй пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, якія прапануе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

 

На ўваходзе ў корпус універсітэта гасцей сустракалі студэнты-купалаўцы, якія прапаноўвалі кожнаму зрабіць сэлфі ці проста фота на памяць каля яркай фотазоны. Аматары мастацтва маглі наведаць арт-гасціную на пляцоўцы факультэта мастацтваў і дызайну, а адважныя юнакі і дзяўчаты выпрабаваць свае стралковыя здольнасці на трэнажоры «СКАТТ» у прадстаўнікоў ваеннага факультэта.

Падчас цырымоніі адкрыцця Дня ўніверсітэта, школьнікаў і педагогаў ад імя рэктара павітаў прарэктар па вучэбнай працы Юрый Бялых:

– Сімвалічна, што ў гэтым годзе Дзень універсітэта праходзіць першага сакавіка - у дзень, калі надыходзіць вясна - самы радасны час года, напоўнены надзеямі. Хочацца верыць, што ў кожнага з вас сёння атрымаецца вызначыць правільны шлях у сваім жыцці, - адзначыў Юрый Эдуардавіч. Ён выказаў надзею на тое, што першага верасня сярод студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы апынуцца тыя рабяты, якія сёння наведалі купалаўскі ўніверсітэт.

Сёння ўдзельнікамі мерапрыемства сталі абітурыенты Гродна і Гродзенскага раёна, а таксама іх бацькі і настаўнікі.

–У рамках Дня ўніверсітэта мы дэманструем школьнікам адукацыйныя, навуковыя і творчыя магчымасці нашага ўніверсітэта. Мы прапануем абітурыентам пазнаёміцца з факультэтамі, якія падрыхтавалі для дзяцей інтэрактыўныя пляцоўкі. Тут выпускнікі змогуць пагутарыць са студэнтамі, даведацца аб распрацоўках купалаўцаў, прыняць удзел у разнастайных конкурсах і віктарынах. Кожны з дзяцей зможа акунуцца ў сваю будучую прафесійную дзейнасць, - адзначыў адказны сакратар прыёмнай камісіі Юрый Раманоўскі.

Ён распавёў пра тое, што сёння будуць прадстаўлены і новыя спецыяльнасці ГрДУ імя Янкі Купалы, сярод якіх - «Камп'ютарная фізіка» для выпускнікоў школ, «Транспартная лагістыка» і «Гісторыя і археалогія» для выпускнікоў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў.

У рамках мерапрыемства хлопцам прапанавалі выпрабаваць поспех у маментальнай латарэі «Поспех з ГрДУ». Сярод удзельнікаў Дня адчыненых дзвярэй разыгрываліся сертыфікаты на бясплатныя заняткі «Рэпетытар-бліц». Іх шчаслівымі ўладальнікамі сталі навучэнка гімназіі №3 і прадстаўнік гімназіі №1.

Сертыфікат на індывідуальную адукацыйна-прафарыентацыйную экскурсію па адным з факультэтаў і абед з дэканам выйграў навучэнец гімназіі № 9 г. Гродна.

Пасля ўрачыстага адкрыцця Дня ўніверсітэта і канцэрта рабят запрасілі наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў. Тут рабяты даведваліся аб спецыяльнасцях, праектах купалаўцаў, маглі прыняць удзел у гульнях, пазнаёміцца з распрацоўкамі, створанымі студэнтамі і выкладчыкамі, і атрымаць адказы на пытанні. Купалаўцы падзяліліся сваімі сакрэтамі падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і экзаменаў, а таксама распавялі, як вучыцца ва ўніверсітэце.

Пляцоўку юрыдычнага факультэта наведалі прадстаўнікі мытнага паста «Прывалка», якія прэзентавалі хлопцам тэхнічныя сродкі мытнага кантролю. Гасцей пагрузілі ў працу «Міні-лабараторыі», дзе школьнікі прынялі ўдзел у майстар-класе па складанні фотаробатаў і дактыласкапіраванню. Будучыя абітурыенты пазнаёміліся з работай клініцыстаў і паглядзелі відэазапісы судовых пасяджэнняў.

Студэнты факультэта эканомікі і кіравання запрасілі гасцей у эканамічнае антыкафе «Vmeste», дзе працавалі шматлікія лакацыі. Рабяты змаглі праверыць сваю эканамічную эрудыцыю, паўдзельнічаць у конкурсе, адказаць на займальныя пытанні па спецыяльнасці электронны маркетынг.

Шматлюдна было і на пляцоўцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Тут выпускнікі адправіліся ў дзіўнае падарожжа ў свет прафесій і спецыяльнасцяў. Рабят пазнаёмілі з вядомымі гістарычнымі палітычнымі і культурнымі дзеячамі Беларусі розных эпох. Школьнікаў запрасілі на «Медыякухню», дзе распавялі, як зрабіць добрае фота і зняць цікавы відэасюжэт. Кожны жадаючы змог паспрабаваць напісаць кітайскі іерогліф.

Для рабят працавалі разнастайныя майстар-класы на педагагічным факультэце, факультэце біялогіі і экалогіі і факультэце псіхалогіі. Кожны змог паспрабаваць сябе не толькі ў ролі студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы і пагрузіцца ў будучую прафесію.

Прадстаўнікі інжынерна-будаўнічага факультэта правялі батл «Кампутар vs аловак», хлопцы таксама мадэлявалі будынки і «завіталі» ў лабараторыю сучасных будаўнічых матэрыялаў. Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання зладзіў інтэрактыўныя інтэлектуальныя гульні і майстар-клас па стварэнні прататыпа вырабу з палімера з дапамогай 3D-друку.

Школьнікі прайшлі тэст, дзе даведаліся, ці змогуць яны стаць філолагамі, прынялі ўдзел у квэст-гульні «Нямецкая з задавальненнем», а таксама паглядзелі на жывую газету на пляцоўцы філалагічнага факультэта.

У рамках Дня ўніверсітэта ў рабят была магчымасць пракансультавацца з прадстаўнікамі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі пра тонкасці падрыхтоўкі і здачы цэнтралізаванага тэсціравання.

Варта адзначыць, што ГрДУ імя Янкі Купалы правядзе Дні ўніверсітэта ў 14 сакавіка ў Шчучыне, а 16 сакавіка - у Слоніме.

Больш падрабязная інфармацыя пра паступленне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы  на сайце.