Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Сакавік 2019 14:40

Майстар-клас "Сакрэты эфектыўнай прэзентацыі стартап-праекта" пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт- 2019»

Сваімі ведамі з удзельнікамі сустрэчы падзеліцца вядучы спецыяліст Упраўлення прадпрымальніцтва Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Таццяна Камендант.

Падчас майстар-класа студэнты даведаюцца аб эфектыўных метадах генерацыі бізнес-ідэй і пра тое, як зацікавіць інвестара. Купалаўцы пазнаёмяцца з рэкамендуемай структурай прадстаўлення праекта на конкурс стартапаў і выступленні на Інвест Уікэнд (у фармаце elevator pitch), а таксама з правіламі стварэння добрай прэзентацыі.

Для ўдзелу ў майстар-класе кожны жадаючы павінен зарегістравацца.  

Мерапрыемства пройдзе 1 сакавіка 2019 года на адрас: вул. Ажэшка, 22, аўд. 318.

Пачатак у 16:40.