Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Люты 2019 15:23

У ГрДУ імя Янкі Купалы прызначаны прарэктар па навуковай рабоце

romanovskijНа пасаду прарэктара па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначаны Юры Раманоўскі.

У новай пасадзе Юрыя Раманоўскага прадставілі калектыву ГрДУ імя Янкі Купалы, 27 лютага падчас пасяджэння Савета ўніверсітэта.

Юрый Раманоўскі - выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы. Каля семнаццаці гадоў працуе ў купалаўскім універсітэце. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў выкладчыкам матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага тэхнічнага каледжа. Па заканчэнні аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, намеснікам дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, начальнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы. З 2015 года і па цяперашні час працаваў на пасадзе дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.