Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Люты 2019 14:58

Інтэлектуальны турнір «Мой універсітэт» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

12179 95Турнір прайшоў 26 лютага і быў прысвечаны 79-годдзю з дня заснавання ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

У рамках турніру 9 студэнцкіх каманд, а таксама каманда выкладчыкаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і зборная каманда маладых спецыялістаў універсітэта спаборнічалі ў інтэлектуальным спаборніцтве за званне самых кемлівых і эрудыяваных.

Турнир прайшоў у некалькі тураў. Удзельнікі адказвалі на пытанні па славутасцях Беларусі, успаміналі гісторыю ГрДУ імя Янкі Купалы і цікавыя факты аб універсітэце. У паўфінал, які прайшоў у фармаце брэйн-рынга, выйшлі тры каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама каманда інжынерна-будаўнічага факультэта. За першае месца па выніках паўфіналу змагаліся дзве каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Перамогу ў турніры атрымала каманда «Знаўцы».

Камандам-фіналістам былі ўручаны дыпломы і салодкія падарункі ад Прафсаюзнага студэнцкага камітэта ўніверсітэта.

Мерапрыемства арганізавана аддзелам культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы.