Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Люты 2019 15:55

Трэнінгі ў рамках падрыхтоўкі да правядзення II адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Мэтай дадзеных мерапрыемстваў з'яўляецца аказанне дапамогі і падтрымкі зацікаўленым у падрыхтоўцы і прасоўванні сваіх творчых і інавацыйных ідэй.

Тэмай першага трэнінгу, праведзенага загадчыкам кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Лі Чон Ку стала «Развіццё стартап руху ў Беларусі». Другі трэнінг, праведзены дацэнтам кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Разавай Е.Л. быў прысвечаны ідэі стартап-праекта.

22 лютага 2019 года адбудзецца трэці трэнінг «Распрацоўка бізнэс-мадэлі праекта». На трэнінгу будуць абмяркоўвацца роля аналізу бізнес-мадэлі ў прыняцці рашэнняў аб інвестыцыях, спажывецкая каштоўнасць, мэтавая аўдыторыя, каналы прасоўвання, кіраванне адносінамі, партнёры і планаванне паставак рэсурсаў, ключавыя бізнес-працэсы.

Пачатак у 16.40 па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 318.

Запрашаюцца ўсе, хто жадае!