Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Люты 2019 14:51

Студэнцкая акцыя "Нам - 79!" прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар святкавання Дня нараджэння ўніверсітэта

На Плошчы ўніверсітэцкага сцяга сабраліся студэнты ўсіх факультэтаў, каб павіншаваць універсітэт з Днём нараджэння.

Са словамі прывітання да купалаўцам звярнулася начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава. Яна пажадала ім новых творчых ідэй, каб час вучобы ва ўніверсітэце быў лепшым перыядам у жыцці.

Крэатыўныя віншавальныя крычалкі прагучалі ад студэнтаў кожнага факультэта. Скончылася мерапрыемства агульным фота ўдзельнікаў акцыі, якія сталі ў выглядзе лічбы 79.