Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Люты 2019 14:43

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзнагароджана граматай за III месца па выніках стральбы са стралковай зброі

12125 3

Інструктарска-метадычны занятак па правядзенні агнявой падрыхтоўкі з рэктарамі ўстаноў вышэйшай адукацыі адбыўся 21 лютага.

 

Спаборніцтвы па стральбе з пісталета прайшлі на базе палігона «Уручча» напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ў рамках заняткаў па агнявой падрыхтоўцы.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі беларускіх універсітэтаў, дзе дзейнічаюць ваенныя факультэты і кафедры. Занятак накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ваенным ведамствам і ўстановамі адукацыі ў падрыхтоўцы ваенных кадраў.

Па выніках спаборніцтваў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка заняла трэцяе месца.