Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 20 Люты 2019 10:34

Купалаўскую дыктоўку ўпершыню напішуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

yankaМерапрыемства стане першым у марафоне, прымеркаваным да Дня нараджэння ўніверсітэта.

Сімвалічна, што дыктоўка адбудзецца 21 лютага, у Міжнародны Дзень роднай мовы. Каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў чатырнаццацці факультэтаў адначасова напішуць Купалаўскую дыктоўку. Тэкст і назва яе неразрыўна звязаны з асобай Янкі Купалы, імем якога названы ўніверсітэт.

Тэкст дыктоўкі будуць чытаць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Адразу пасля напісання ўдзельнікі змогуць праверыць сябе.

Прыняць удзел у мерапрыемстве можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна звярнуцца ў дэканат свайго факультэта да 20 лютага.

Пачатак дыктоўкі ў 11:40.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта!

 

 

 

Дыктоўка