Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Люты 2019 09:21

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел ва Усебеларускай студэнцкай лыжні - 2019

2Узначаліла каманду рэктар універсітэта Ірына Кітурка.

Лыжня праходзіць на Мінскай гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне "Вяснянка". Спартыўна-масавае мерапрыемства «Усебеларуская студэнцкая лыжня - 2019» праводзіцца ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2019 з мэтай развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы па зімовых відах спорту сярод студэнцкай моладзі устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Спартыўнае свята аб'яднала каманды з вышэйшых навучальных устаноў краіны. У рамках мерапрыемства пройдуць біятлонная, лыжная эстафетныя гонкі, масавыя старты ў лыжных гонках, а таксама адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам спорту і турызму РБ, Мінскім гарвыканкамам і Беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту.