Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Люты 2019 08:43

Рэктару ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыне Кітурка ўручана Ганаровая грамата Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

gramotaУзнагароджанне адбылося ў час выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама 12 лютага.

Ганаровая грамата ўручана за эфектыўнае супрацоўніцтва па пытаннях навукова-педагагічнага суправаджэння работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі, аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы абласной каманды да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Як адзначыла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, узнагарода - гэта прызнанне працы і заслуг усяго працоўнага калектыву ўніверсітэта.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы вядзе актыўны дыялог і паспяхова ўзаемадзейнічае з Галоўным упраўленнем адукацыі аблвыканкама па шырокаму спектру напрамкаў, якія сёння рэалізуюцца ў рамках Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара. Сярод іх падрыхтоўка кадраў для сістэмы адукацыі, правядзенне рэпетыцыйнага тэставання, прафарыентацыйная дзейнасць, а таксама праца з адоранымі і здольнымі навучэнцамі.

Праца па выяўленні і падтрымцы такіх школьнікаў з боку універсітэта пачынаецца з малодшых класаў. На базе ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць «Школы юных», якія дазваляюць уцягнуць школьнікаў у сістэму бесперапыннай адукацыі, арганізуюцца дыстанцыйныя алімпіяды, штогод праводзяцца абласныя форумы адоранай і таленавітай моладзі. Пачынаючы з 7 класа, на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі для школьнікаў арганізаваны спецыялізаваныя курсы «Алімп» па падрыхтоўцы да этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Штогод рыхтуюць навучэнцаў да алімпіяд па школьных прадметах і становяцца трэнерамі абласных каманд больш за 30 выкладчыкаў універсітэта. Дарэчы, у гэтым годзе слухачы курсаў «Алімп» на абласным этапе алімпіяды заваявалі 23 дыплома, што на пяць дыпломаў больш у параўнанні з вынікам мінудлага года.

У той жа час прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць удзел у якасці членаў журы ў абласных этапах алімпіяды, актыўна ўзаемадзейнічаюць з установамі сярэдняй адукацыі пры падрыхтоўцы навучэнцаў да абласнога конкурсу работ даследчага характару  «Хрустальная альфа". Выкладчыкі універсітэта праводзяць заняткі ў летнім спецыялізаваным лагеры "Навука" для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія паказалі высокія вынікі ў алімпіядным руху, удзельнічаюць у падрыхтоўцы да Цэнтралізаванага тэсціравання, што забяспечвае Гродзенскай вобласці па выніках традыцыйна лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы, а ў рамках шостага навучальнага дня праводзяць факультатыўныя заняткі для вучняў старэйшых класаў і стымулюючыя для адораных і таленавітых дзяцей.

Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва - рэалізацыя праектаў, накіраваных на фарміраванне ў школьнікаў станоўчай матывацыі да выбару прафесіі педагога і павышэнне прэстыжу прафесіі. Некалькі гадоў на базе ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова функцыянуе профільны аздараўленчы лагер «Настаўнік Next», які быў арганізаваны ў 2016 годзе і з'яўляецца сумеснай ініцыятывай аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічнага факультэта ўніверсітэта. Упершыню восенню 2018 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў Фестываль педагагічных класаў.

Сёння ўніверсітэт вядзе мэтанакіраваную працу не толькі з адоранымі навучэнцамі, але і надае вялікую ўвагу ўзаемадзеянню з педагогамі школ. Разам з выкладчыкамі ўніверсітэта, педагогі школ вобласці павышаюць сваё прафесійнае майстэрства падчас навучання па адукацыйных праграмах, удзельнічаючы ў дзейнасных курсах, семінарах, Тыднях педагагічнага майстэрства, дзе асвойваюць новыя адукацыйныя тэхналогіі, што спрыяе іх самарэалізацыі ў далейшым як педагогаў і садзейнічае раскрыццю творчых здольнасцяў навучэнцаў.