Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Люты 2019 14:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана

afganУрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбудуцца ва ўніверсітэце 15 лютага.

Так, у рамках Дня памяці адбудзецца сустрэча кіраўніцтва ўніверсітэта з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія вучыліся і працуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы. На сустрэчу таксама запрошаны студэнты і іх бацькі, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў.

У гэты ж дзень у холе другога паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта адбудзецца выстава «Афганістан - наша памяць і боль», прымеркаваная да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, арганізатарамі якой выступяць Музей гісторыі развіцця ГрДУ і навуковая бібліятэка. На выставе будуць прадстаўлены фотаматэрыялы і кнігі, прысвечаныя ваенным падзеям.

Таксама прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у гарадскім мітынгу, прысвечаным памятнаму дню.