Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Люты 2019 11:00

III Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў «Інжынернае і эканамічнае забеспячэнне дзейнасці транспарту і машынабудавання» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

fitmКанферэнцыя адбудзецца 24 мая на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Заяўкі для ўдзелу можна падаць да 16 сакавіка.

 

У межах сустрэчы навукоўцы абмяркуюць інжынернае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці, інжынернае забеспячэнне транспартнай дзейнасці, праблемы лагістыкі на транспарце і ў машынабудаванні.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя.

Для ўключэння дакладу ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі неабходна ў тэрмін 16 сакавіка 2019 г. адправіць на адрас Аргкамітэту fitm.conference@gmail.com заяўку, матэрыялы дакладу, копію плацёжнага даручэння.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі і правіламі афармлення артыкулаў можна азнаёміцца ў інфармацыйным паведамленні..

Кантакты:

230023, Беларусь, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22,ГрДУ імя Янкі Купалы, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання,

e-mail: fitm.conference@gmail.com.

Старшыня аргкамітэта - Скаскевіч Аляксандр Аляксандравіч,

тэл./факс: +375 152 484412,

адказны сакратар аргкамітэта - Эйсымонт Яўгенія Іванаўна, тэл.: +375 152 684108, 603067.