Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 30 Сакавік 2019 10:29

Акадэмія кіравання запрашае студэнтаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у I Міжнародным форуме маладых кіраўнікоў

I Міжнародны форум маладых кіраўнікоў адбудзецца 28-30 сакавіка 2019 года ў г. Мінску.

Мэта форуму - развіццё навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў, прыцягненне іх да вырашэння задач сучаснай навукі, інтэграцыя навукі, практыкі і адукацыі.

У праграме форуму:

XXIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў імагістрантаў «Тэарэтыка-метадалагічныя і прыкладныя аспекты дзяржаўнага кіравання».

Дата і час правядзення: 28 сакавіка 2019 года, 10:00 - 17:00.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17.

Круглы стол маладых вучоных «Моладзь у дзяржаўным кіраванні: палітыка, права, эканоміка».

Дата і час правядзення: 28 сакавіка 2019 года, 14:00 - 17:00.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, аўд. 203.

Брэйн-рынг, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР.

Дата і час правядзення: 29 сакавіка 2019 года, 10:00 - 13:00.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, аўд. 409.

Круглы стол «Студэнцкае самакіраванне і яго роля ў сучаснай установе вышэйшай адукацыі».

Дата і час правядзення: 29 сакавіка 2019 года, 14:00 - 16:00.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, аўд. 203.

Серыя трэнінгаў «Практычныя кампетэнцыі маладых кіраўнікоў».

Дата і час правядзення: 29 сакавіка 2019 года, 08:30 - 16:00.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, аўд. 605.

У рамках форуму плануецца пастаноўка студэнцкага спектакля.

Дата і час правядзення: 29 сакавіка 2019 года, 16:00.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, аўд. 117.



Уся неабходная інфармацыя змяшчаецца ў прыкладаемым  інфармацыйным лісце.

Інфармацыя пра ўключэнне матэрыялаў у праграму форуму і суме арганізацыйнага ўзносу будзе выслана пасля завяршэння заявак.