Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Люты 2019 15:52

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на ўдзел у акадэмічнай мабільнасці на працягу аднаго семестра 2019/2020 навучальнага года ў наступных універсітэтах-партнёрах:

Політэхнічны ўніверсітэт Валенсіі (Іспанія) - 2 мабільнасці для магістрантаў і аспірантаў;

Сайменскі Універсітэт Прыкладных Навук: факультэт бізнесу і культуры (Фінляндыя) - 3 мабільнасці для студэнтаў.

Прыём заявак ажыццяўляецца да 25 лютага 2019 года.

Прадметныя вобласці, а таксама спіс дакументаў для падачы заяўкі можна знайсці па спасылцы.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а, тэл. 73-19-54).