Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Люты 2019 11:43

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку прызёраў турніру па вольнай барацьбе серыі Гран-пры «Анры Дэглан»

11620 0Турнір па вольнай барацьбе серыі Гран-пры «Анры Дэглан» адбыўся з 1 па 3 лютага ў французскай Ніцы.

 

На другую прыступку п'едэстала гонару падняўся студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Нюргун Скрабін, які выступаў у вагавай катэгорыі 65 кг. Бронзавы медаль у вагавай катэгорыі 74 кг заваяваў студэнт 3 курса Андрэй Карпач. Усяго беларускія спартсмены заваявалі 6 узнагарод.

Удзел у спаборніцтвах прынялі каля 200 атлетаў. Турнір прысвечаны памяці алімпійскага чэмпіёна па грэка-рымскай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 82 кг француза Жана Анры Дэглана - пераможцы Алімпіяды 1924 году ў Парыжы.