Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Люты 2019 15:50

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Радзік Куліеў - бронзавы прызёр міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе

radikРэйтынгавы турнір па грэка-рымскай барацьбе «Вехбі Эмре і Хаміт Каплан» прайшоў 2-3 лютага ў Стамбуле (Турцыя).

У складзе зборнай Рэспублікі Беларусь на турніры выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў і Радзік Куліеў.

Па выніках спаборніцтваў Радзік Куліеў стаў бронзавым прызёрам у вагавай катэгорыі 87 кг.

Трэнер спартсменаў - загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, кандыдат педагагічных навук, прафесар Вясчеслаў Максімовіч.