Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Люты 2019 09:47

Разам, дружна, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця! У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначаны пераможцы спартакіяды сярод работнікаў (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

91Спартакіяда праходзіла па васьмі відах спорту з 15 па 30 студзеня. Яе ўдзельнікамі сталі супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта.

Спартсмены спаборнічалі ў гульні ў бадмінтон, баскетбол, валейбол, дартс, міні-футбол, настольны тэніс, шахматы і шашкі.

Спаборніцтвы праходзілі сярод чатырох каманд, у якія ўвайшлі прадстаўнікі факультэтаў і структурных падраздзяленняў універсітэта.

У першай за перамогу ў спаборніцтвах змагаліся супрацоўнікі і выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, філалагічнага і ваеннага факультэтаў. Каманда стала першай у спаборніцтвах па шашках, настольным тэнісе, міні-футболе, дартсе і бадмінтоне.

У спаборніцтвах па шахматах і баскетболе лепшымі сталі ўдзельнікі зборнай каманды факультэтаў фізічнай культуры, педагагічнага, інжынерна-будаўнічага і давузаўскай падрыхтоўкі.

У складзе трэцяй каманды спаборнічалі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта псіхалогіі, тэхналагічнага каледжа.

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэт мастацтваў і дызайну, факультэт біялогіі і экалогіі, юрыдычны факультэт і гуманітарны каледж, якія ўвайшлі ў чацвёртую каманду, сталі першымі ў валейболе.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў заахвочаны прызамі ад прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, які выступіў арганізатарам спартакіяды сумесна са Спартыўным клубам.

Больш падрабязна з вынікамі спартакіяды можна азнаёміцца ў табліцы.