Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Люты 2019 12:40

Студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у праглядзе фільма-альманаха "Вайна. Застацца чалавекам"

Кінаальманах "Вайна. Застацца чалавекам" вытворчасці УП "Нацыянальная кінастудыя" Беларусьфільм "складаецца з 4-х навел, якія апавядаюць пра вельмі складаныя умовы вайны, у якіх застацца чалавекам, захаваўшы сваё маральнае аблічча - адна з самых складаных задач. Над карцінай працавалі маладыя беларускія кінематаграфісты-дэбютанты.

Пачатак кінапракату чакаецца ў пачатку мая 2019 года.