Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Люты 2019 10:35

Новыя кнігі пра Гродна: прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Караў прадставіў чытачу сваю кнігу «Гродна: горад в кантэксце гісторыі і культуры Еўропы (XI - пач. XXI ст.)»

karevПрэзентацыя кнігі адбылася ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага і Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Доктар гістарычных навук, прафесар кафедры дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Караў выдаў кнігу пра Гродна.

Як распавёў Дзмітрый Уладзіміравіч, асаблівасць кнігі заключаецца ў тым, што гэта першы свайго роду даведнік гісторыка-культуралагічнага плана. Акцэнт у ёй робіцца на ролі і месцы горада Гродна ў кантэксце Еўрапейскай культуры.

У кнізе разглядаюцца чатыры сюжэту змястоўнага характару: асноўныя вехі станаўлення Гродна як аднаго з самых старажытных гарадскіх цэнтраў Усходняй Еўропы, кароткія біяграфічныя характарыстыкі гістарычных дзеячаў, звязаных з мінулым горада. Акрамя таго, даецца характарыстыка асноўных цэнтраў навукі і культуры, якія сфармаваліся ў другой палове XX - пачатку XXI ст., і раскрываецца характар фарміравання сацыяльнай тапаграфіі гістарычнага ядра яго цэнтра.

Ідэя напісання кнігі паўстала да юбілейнай даты горада Гродна ў пачатку 2018 года. На збор і апрацоўку матэрыялу ў аўтара сышло больш за сем месяцаў.

Кніга прызначана перш за ўсё для турыстаў, паток якіх у Гродне павялічваецца з кожным годам. Асноўная мэта кнігі - пазнаёміць турыста з горадам Гродна і яго культурай. Яна таксама будзе цікавая краязнаўцам, навучэнцам і студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў.