Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Студзень 2019 15:32

Нацыянальны этап міжнароднай алімпіяды «Практычныя навыкі юрыста» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

logo yurfacАлімпіяда адбудзецца 15 лютага на базе юрыдычнага факультэта.

Спаборніцтва нацэлена на развіццё юрыдычнага клінічнага руху, удасканаленне прафесійных кампетэнцый студэнтаў-юрыстаў і ўсталяванне міжрэгіянальнага і міждзяржаўнага супрацоўніцтва студэнтаў-юрыстаў.

Алімпіяда праводзіцца ў тры этапы: рэгіянальны і нацыянальны, этап завочнага адбору і міжнародны этап.

У рамках нацыянальнага тура студэнты юрыдычных факультэтаў, якія працавалі ў юрыдычных клініках ў якасці кансультантаў, прымуць удзел у некалькіх камандных конкурсах. Рабяты правядуць інтэрв'юіраванне кліента, прааналізуюць і выпрацуюць пазіцыі па справе, а таксама пракансультуюць кліента.

У склад журы ўвойдуць выкладчыкі юрыдычных факультэтаў універсітэтаў краіны, куратары юрыдычных клінік і практыкуючыя юрысты, якія ацэняць каманды па ацэнкавых лістах, распрацаваных АНА «Цэнтр развіцця юрыдычных клінік».

Па выніках правядзення нацыянальнага этапу алімпіяды будуць вызначаны каманды-пераможцы, а ўсе ўдзельнікі ўзнагароджаны сертыфікатамі.

Варта адзначыць, што ўдзельнікі каманд, якія занялі 1 і 2 месца на нацыянальным этапе алімпіяды, змогуць прыняць удзел у міжнародным этапе алімпіяды без праходжання дадатковага адбору.

Нацыянальны этап алімпіяды пройдзе 15 лютага 2019 года на адрас: г. Гродна, завулак Даватара, 3/1 (юрыдычны факультэт).

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 11 лютага. Пацвердзіць свой удзел неабходна да 12 лютага, даслаўшы ліст на адрас электроннай пошты Юрыдычнай клінікі ГрДУ імя Янкі Купалы  lawclinic@gmail.com.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 866 30 56 (Дыяна) і па электронным адрасе:  lawclinic@gmail.com.

Падрабязнасці аб правядзенні алімпіяды, форму заяўкі і праграму можна знайсці  па спасылцы.