Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Студзень 2019 15:32

ФОТАФАКТ: студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск»

logoiskУдзельнікамі спартыўнага марафону сталі 17 прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі купалаўскага ўніверсітэта.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Многія ўпершыню паспрабавалі свае сілы ў пакарэнні горных вяршыняў на сноўбордах і горных лыжах. Як распавёў сакратар першаснай арганізацыі «БРСМ» Андрэй Есін, марафон стаў традыцыйным для купалаўскай моладзі і прайшоў ужо чацвёрты раз. Хлопцы таксама наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Такія мерапрыемствы прыцягваюць студэнцкую моладзь і спрыяюць рэалізацыі здаровага ладу жыцця і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, - падкрэсліў Андрэй Генадзіевіч.