Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 31 Студзень 2019 12:18

ФОТАФАКТ: ГрДУ імя Янкі Купалы з вышыні птушынага палёту

91Паглядзець на галоўны корпус універсітэта з незвычайнага ракурсу прапануе кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры журналістыкі Сяргей Марозаў.

Галоўны корпус купалаўскага ўніверсітэта традыцыйна становіцца аб'ектам усялякіх прафесійных і аматарскіх фотаздымак, пра што мы ўжо пісалі раней. Сёння прапануем паглядзець на галоўны корпус ГрДУ імя Янкі Купалы скрозь прызму аб'ектыва фотамастака Сяргея Марозава.

Фатограф працуе ў жанры рэпартажу, пейзажу, партрэта, займаецца аэрафотаздымкай і відэаздымкай, умела сумяшчае навуковую і педагагічную дзейнасць з фотатворчасцю, якой захапіўся на пачатку 2000-х. Аўтар двух дзясяткаў фотапраектаў і больш за 40 персанальных фотавыстаў у Гродне, Брэсце, Лідзе, Мінску, Маскве, Паланзе. Сяргей Марозаў шматразовы лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. З'яўляецца членам Заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага фотаклуба "Гродна", Беларускага Грамадскага Аб'яднання Фатографаў, Беларускай Федэрацыі беспілотнай Авіяцыі.