Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Медыякамунікацыі ў XXI стагоддзі: традыцыі і навацыі» адбудзецца 14 сакавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму.
У рамках канферэнцыі студэнты і маладыя даследчыкі разгледзяць пытанні мовы і стылю медыякамунікацый, мастацкага тэксту ў парадыгме медыякультуры, параўнаюць традыцыйныя СМІ і новыя медыя, рэкламныя і PR-камунікацыі ў сучасным грамадстве.
Удзельнікі пазнаёмяцца з сацыялагічнымі даследаваннямі ў галіне медыякамунікацый, абмяркуюць міжкультурныя медыякамунікацыі і медыякамунікацыі ў турыстычнай сферы, адлюстраванне гістарычных працэсаў у медыя, успомняць гісторыю медыя і сацыяльных камунікацый, прааналізуюць медыяадукацыю і інфармацыйную пісьменнасць.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 сакавіка 2019 года запоўніць рэгістрацыйную форму ўдзельніка на старонцы канферэнцыі і выслаць тэкст публікацыі на электронны адрас mediacom@grsu.by/
Пасля пацверджання заяўкі неабходна да 13 сакавіка выслаць копію квітанцыі аб аплаце арганізацыйнага ўзносу.
Матэрыялы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць даступныя да абмеркавання на старонцы канферэнцыі з 09.00 да 17.00 14 сакавіка.
Кантакты
Адрас аргкамітэта канферэнцыі: 230023, Рэспубліка Беларусь, Гродна, вул. Ажэшкі, 22, к. 319, кафедра журналістыкі.
e-mail: mediacom@grsu.by
Факс: +375(152) 73-19-10.
Контактные телефоны: +375(152) 73-19-88 (кафедра журналистики);
+375(29)-788-13-13 (Анна Александровна Булгакова, к.ф.н., доцент кафедры журналистики).
Подробную информацию и требования к оформлению материалов можно найти по ссылке.