Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Студзень 2019 09:17

ГрДУ імя Янкі Купалы прыме ўдзел у міжнародным праекце MODEST

modestПраект накіраваны на ўдасканаленне навучання ў аспірантуры.

Семінар па абмеркаванні рэалізацыі міжнароднага праекта «Modernization of Doctoral Education in Science and Improvement of Teaching Methologies» (MODEST) прайшоў на базе Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (дзяржаўны ўніверсітэт) і Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт геадэзіі і картаграфіі». Перспектывы ўдзелу ў праекце ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі першы прарэктар Алег Раманаў і начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун.

Праект накіраваны на павышэнне якасці і эфектыўнасці навучання ў аспірантуры з выкарыстаннем вопыту лепшых практык іншых краін. Плануецца распрацаваць навучальныя і метадычныя матэрыялы, арганізаваць перападрыхтоўку супрацоўнікаў універсітэтаў, распрацаваць структуру і змястоўнае напаўненне аспірантуры, правесці міждысцыплінарныя летнія школы для аспірантаў. Для забеспячэння ўстойлівасці вынікаў праекта будуць распрацаваны вэб-платформа і віртуальнае сеткавае асяроддзе з сумешчаным выкарыстаннем розных падыходаў і інфармацыйна-камунікацыйных метадалогій. Сінэргія з іншымі еўрапейскімі аб'яднаннямі ініцыятывамі будзе атрымана шляхам удзелу членаў кансорцыума ў працы сетак і арганізацый Еўрасаюза (Каімбрскай групы, Еўрапейскай асацыяцыі устаноў вышэйшай адукацыі і іншых).

Варта адзначыць, што акрамя купалаўскага ўніверсітэта ад Беларусі ў гэтым праекце прымаюць удзел Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.