Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 28 Студзень 2019 14:46

Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Герман удастоены Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

germanУзнагароду Андрэю Герману ўручылі ў Нацыянальнай акадэміі навук падчас рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага Дню беларускай навукі, 25 студзеня 2019 года.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў. За дасягненні і найбольш значныя вынікі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці лепшыя з іх былі ўдастоены ўзнагарод. Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Герман удастоены Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокі асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці.

Андрэй Герман з'яўляецца аўтарам навуковых распрацовак, уключаных у ТОП-20 распрацовак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; навуковым кіраўніком калектыву маладых навукоўцаў, які стварыў тры высокатэхналагічных навуковых устаноўкі, пастаўленых на экспарт у 2017-2018 гадах; кіраўніком і выканаўцам праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, БРФФД і ДПНД, а таксама прымае актыўны ўдзел у развіцці створанага купалаўскім універсітэтам навукова-тэхналагічнага парку.

Пад яго кіраўніцтвам вядзецца актыўная навукова-даследчая праца студэнтаў і магістрантаў, а таксама прапаганда навуковай дзейнасці і дасягненняў універсітэта, у тым ліку на  традыцыйных фестывалях навукі, якія ахапілі тысячы школьнікаў у Гродзенскім рэгіёне.

 

gramota german