Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Студзень 2019 15:22

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы падзеляцца вопытам з юнымі даследчыкамі

korpus23 студзеня ў Гродна пачала працу лабараторыя для школьнікаў-даследчыкаў.

Лабараторыя «Ад пошуку да ісціны» будзе працаваць на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Праца будзе весціся па 9 вучэбных прадметах: руская мова, англійская мова, нямецкая мова, фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка, гісторыя і біялогія.

Як распавялі ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, заняткі для настаўнікаў і вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усёй вобласці будуць праводзіць супрацоўнікі інстытута, а таксама выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Папярэдні спіс удзельнікаў для заняткаў у лабараторыі ўжо сфармаваны. Унікальная лабараторыя тым, што даследчая дзейнасць будзе ажыццяўляцца ў трыядзе: выкладчык - настаўнік - вучань.

Адна з мэтаў стварэння лабараторыі - павышэнне ўзроўню даследчай кампетэнтнасці навучэнцаў i педагогаў. Таксама яе праца накіравана на стварэнне спрыяльнага асяроддзя для фарміравання прафесійных інтарэсаў маладых даследчыкаў. Плануецца, што навучанне ў лабараторыі паспрыяе школьнікам ў пошуку цікавых тэм для даследаванняў, якія будуць адказваць патрабаванням часу і сацыяльна-эканамічным запытам. Заняткі дапамогуць школьнікам не толькі планаваць і ажыццяўляць даследаванні, але і пісьменна афармляць і прэзентаваць вынікі праведзенай працы. У канчатковым рахунку такі падыход дасць магчымасць павысіць выніковасць удзелу прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах даследчых работ.

Па матэрыялах БЕЛТА