Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 22 Студзень 2019 12:50

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці ў ліку пераможцаў і прызёраў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе

borbaЧатыры золата, срэбра і дзве бронзы прывезлі купалаўцы з Ліды, дзе праходзіць чэмпіянат.

Так, золата ў асабістых спаборніцтвах заваявалі студэнты факультэта фізічнай культуры Аляксандр Грабовік (97 кг), Саслан Даураў (67 кг), Павел Лях (70 кг) і інструктар па фізічнай культуры сектара ідэалагічнай і выхаваўчай работы Дзмітрый Брычак (60 кг). Серабро ў Радзіка Куліева (87 кг), бронза дасталася Шуай Мамедаву (82 кг) і Барабанаву Аляксандру (130 кг).

Варта адзначыць, што ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе ў Лідзе прымаюць звыш 350 спартсменаў. Завершацца спаборніцтвы 15 студзеня. Спаборніцтвы даюць старт сезона 2019 года і з'яўляюцца адборачнымі да чэмпіянату Еўропы ў Румыніі, які пройдзе ў красавіку, а таксама да II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Усяго ў асабістых спаборніцтвах прадстаўнікі Гродзенскага рэгіёну заваявалі 11 медалёў. Чэмпіёнамі таксама сталі Сулягін Дзмітрый (55 кг), на другім месцы Салавей Андрэй (55 кг) а трэцюю прыступку п'едэстала падняліся Прыбыльскі Уладзіслаў (60 кг), Кардаш Яраслаў (67 кг).