Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 22 Студзень 2019 12:24

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Піваварчык прыняў удзел у германа-беларускай канферэнцыі гісторыі

11193 2Удзельнікамі канферэнцыі, якая адбылася ў Гісене (Германія), сталі гісторыкі Беларусі і Германіі.

Беларусь на навуковай сустрэчы прадставілі Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН РБ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага, Віцебскага, Гродзенскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў.

На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні нямецка-беларускіх адносінаў, катастрофы ХХ стагоддзя ў перспектыве нямецкай і расійскай гістарыяграфіі. Удзельнікі наведалі адкрыццё перасоўнай выставы «Месца знішчэння - Малы Трасцянец» у Кангрэсхале горада Гісена, у якой паказаны трагічныя падзеі нямецкай і беларускай гісторыі.

У выніку плённага абмену думкамі было прынята рашэнне аб стварэнні германа-беларускай камісіі гісторыкаў, якая арганізацыйна будзе аформлена на канферэнцыі ў Мінску ў лютым 2019 г.

Варта адзначыць, што арганізатарамі канферэнцыі сталі Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы і Гісенскі ўніверсітэт імя Юстуса Лібіха пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ.