Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Студзень 2019 10:22

Праект студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку лепшых на конкурсе «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця - будучыня планеты ў нашых руках»

11199 6Фінал конкурсу адбыўся 17 студзеня ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры. Яго ўдзельнікамі сталі 32 студэнта ўніверсітэтаў Беларусі.

 

ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кацярына Дарашэнка і студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Арцём Далгоўскі. Купалаўцы прэзентавалі свае ідэі ў катэгорыі «Адказнае спажыванне і вытворчасць».

Праект Кацярыны «Будзем так» накіраваны на экалагічную асвету студэнцкай моладзі і фарміраванне экалагічнай культуры спажывання праз пераасэнсаванне сваіх бытавых звычак. Дзяўчына распрацавала рэкламную кампанію, якая заклікае ўсіх задумацца аб экалагічных праблемах. Па выніках фіналу праект Кацярыны Дарашэнка стаў адным з лепшых.

Арцём Далгоўскі зацікаўлены ў будаўніцтве новага грамадства нацэленага на ахову прыроды, яе багаццяў і развіццё грамадства з мінімальным экалагічным следам. Ён адзначае, што пакаленне, выгадаванае ў такім ключы, будзе адказна падыходзіць да спажывання і вытворчасці, будзе гадаваць на тых жа прынцыпах і сваіх дзяцей. Арцём лічыць неабходным актыўны ўдзел падрастаючага пакалення ў адказным спажыванні, іх беражлівыя адносіны да рэсурсаў, удзел у сартаванні смецця, удзел у інфармаванні сваіх знаёмых і родных і ўдзел у прыродаахоўнай дзейнасці ў цэлым.

Конкурс «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця - будучыня планеты ў нашых руках» быў абвешчаны з мэтай папулярызацыі Мэтаў устойлівага развіцця сярод моладзі, інфармавання яе пра механізмы дасягнення паказчыкаў устойлівага развіцця на лакальным і нацыянальным узроўнях, набыцця маладымі людзьмі ведаў і прафесійных кампетэнцый XXI стагоддзя, асваення ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця.

Конкурс, у якім студэнцкая моладзь прыняла актыўны ўдзел, праводзіўся ў некалькі этапаў. Для ўдзелу ў першым этапе студэнтам неабходна было выбраць адну з Мэтаў ўстойлівага развіцця, паслом якой ён хацеў бы стаць, і размясціць пост (матывацыйнае пасланне) у сацыяльных сетках Vkontakte / Facebook і / або Instagram. Члены журы прачыталі і ацанілі каля 250 матывацыйных пасланняў.

У рамках фіналу студэнты устаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў нашай краіны прэзентавалі разнастайныя ініцыятывы - фінансавая пісьменнасць для падлеткаў, стварэнне комплекснай платформы, якая аб'ядноўвае розныя інфармацыйныя рэсурсы, стварэнне музея экалогіі і тэхнагенных катастроф. Экспертная група, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, падвяла вынікі конкурсу.

Усе фіналісты ўзнагароджаны сертыфікатамі ўдзельніка конкурсу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 17 праектаў сталі лепшымі, а іх аўтары будуць назваць маладзёжным пасламі Мэтаў устойлівага развіцця.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання i прысваення звання «Маладзёжны пасол Мэтаў устойлівага развіцця» пройдзе 24 студзеня 2019 года ў рамках Першага Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю, у працы якога прымуць удзел Моладзевыя паслы.