Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Студзень 2019 11:17

ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва з Цюбінгенскім універсітэтам Эбэрхарда і Карла

11025 3

У рамках праграмы «Erasmus +» у купалаўскім універсітэце прайшла стажыроўку лектар Цюбінгенскага Універсітэта Эбархарда і Карла доктар гістарычных навук, дацэнт Вольга Келлер.

Вольга Келлер прачытала лекцыі для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)» па тэмах «З гісторыі Рэфармацыі на беларускіх землях ВКЛ і ў Вюртэмбергу: Францыск Скарына, Радзівілы, барон фон Унгнад, Прымус Трубер» і «Трансферт нямецкага права на зямлі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, у тым ліку і на беларускія землі ВКЛ у XIII-XVIII стст.» па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі». Лекцыі выклікалі вялікую цікавасць і ажыўленую дыскусію пра ролю нямецкага права ў станаўленні дзяржаўных аб'яднанняў Еўропы.

Падчас візіту былі абмеркаваны пытанні і перспектывы супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з універсітэтамі Германіі. Адбылася сустрэча доктара О. Келлер з кіраўніцтвам, выкладчыкамі і студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Варта адзначыць, што Вольга Келлер з'яўляецца каардынатарам Цюбінгенскага Універсітэта па супрацоўніцтве з універсітэтамі Усходняй і Паўднёвай Еўропы. Яна падрабязна праінфармавала аб дзеянні праграмы «Erasmus +», аб удзеле партнёраў з Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы актыўна абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва факультэта ў рамках гэтай праграмы. Характэрна, што у 2019 кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прыме ўдзел у рэалізацыі праграмы «Erasmus +» па кірунку супрацоўніцтва гістарычных спецыяльнасцяў нямецкіх і беларускіх універсітэтаў.