Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Студзень 2019 14:28

Студэнты, магістранты і выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

premii

Адпаведнае рашэнне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў 31 снежня.

Грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў. У іх ліку магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Вікторыя Мядзведзева, магістрант факультэта эканомікі і кіравання Алеся Шэлешка, магістранты факультэта псіхалогіі Аляксандра Адасько і Алена Лапошка, магістрант філалагічнага факультэта Анжаліка Калоша, магістрант юрыдычнага факультэта Святлана Носікава, магістрант інжынерна-будаўнічага факультэта Крысціна Чурыла, аспірант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Копаць, аспіранты факультэта эканомікі і кіравання Іван Данскіх і Ганна Мазырко, аспіранты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Сяргей Ісакаў і Алег Ліпніцкі, аспірант філалагічнага факультэта Кацярына Касцюшка.

Таксама прэмій удастоены выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Даронін, Вераніка Кірэй, Маргарыта Каспяровіч, Іна Кішкель, Валерыя Лаўрышчава, Віялета Паўловіч, Таццяна Гайдукевіч, Анастасія Жыдок, Марыя Жук, Яўген Жульпа, Эдзіта Ілбуць, Марыя Кадан, Канстанцін Каратышэўскі, Алена Кузьміч, Юлія Кулеш, Усевалад Ламакін, Ганна Суша, Аляксандра Ціхановіч, Наталля Чугай, Кацярына Шпіталь, Наталля Якімовіч.

Грашовая прэмія прызначана пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2018» выпускніцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Марыне Гаель.