Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Студзень 2019 11:28

2018 год

У 2018 годзе творчая гасцёўня «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур» аб'яднала прадстаўнікоў 19 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і аднаго замежнага ўніверсітэта - Карагандзійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Букетова.

У рамках творчай гасцёўні адбыліся:

круглы стол «Мой родны кут, як ты мне мiлы ...», удзельнікі якога прадставілі свае нацыянальныя традыцыі, распавялі пра людзей, якімі ганарыцца краіна, пра даты і падзеі ў гісторыі іх роднага краю і інш.

інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг». Тэма «Гэты дзіўны свет - Беларусь!».

канцэрт «Шматгалоссе нацыянальных культур», у праграму якога ўвайшлі творчыя нумары замежных і беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў беларускіх універсітэтах.

У рамках творчай гасцёўні прайшоў конкурс эсэ «Малая Радзіма» (у дыстанцыйнай форме). У ім прынялі ўдзел 11 устаноў адукацыі Беларусі і 1 замежны ўдзельнік. На конкурс было пададзена 23 працы.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел навучэнцы з Беларусі, Грузіі, Ірака, Кітая, Азербайджана, Таджыкістана, Ганы, В'етнама, Казахстана.

 

Матэрыялы конкурса эсэ "Малая Радзіма"

Матэрыялы круглага стала "Мой родны кут, як ты мне мілы..."