Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Студзень 2019 15:47

Маладым навукоўцам ГрДУ імя Янкі Купалы назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 г.

stipendii

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены Канстанцін Карпінскі, Таццяна Гіжук і Таццяна Гараева.

 

Загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар псіхалагічных навук, прафесар Канстанцін Карпінскі ўдастоены стыпендыі за распрацоўку псіхалагічнай канцэпцыі сэнсажыццёвага крызісу, якая комплексна тлумачыць яго фенаменалогію, дэтэрмінацыю і наступствы для асобаснага развіцця, дабрабыту і здароўя чалавека, выяўляе прынцыпова новыя механізмы і заканамернасці яго ўзнікнення, працякання і пераадолення, раскрывае яго раней невядомыя прыкметы, а таксама за стварэнне і валідызацыю новых методык агульнай і дыферэнцыяльнай псіхадыягностыкі сэнсажыццёвага крызісу.

Стыпендыя дацэнту кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдату псіхалагічных навук Таццяны Гіжук прызначана за распрацоўку канцэптуальнай мадэлі прафесійнай паспяховасці педагога, доказ уплыву асобаснага сэнсу прафесійнай дзейнасці і суб'ектыўнай карціны кар'еры на дасягненне педагогам прафесійнай паспяховасці, а таксама эмпірычнае абгрунтаванне іх функцыянальна аптымальных параметраў, вылучэнне псіхалагічных тыпаў прафесійнай паспяховасці педагога, разработку і ўкараненне новых метадаў псіхалагічнай дыягностыкі, накіраваных на выяўленне адносін чалавека да ўласнай прафесійнай дзейнасці, распрацоўку, апрабацыю і ўкараненне праграмы індывідуальнага біяграфічнага трэнінгу, які спрыяе павышэнню прафесійнай паспяховасці педагогаў.

Стыпендыятам стала дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, кандыдат эканамічных навук Таццяна Гараева. Яна распрацавала тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і развіцця высокатэхналагічнага сектара эканомікі, якія адрозніваюцца комплексным абгрунтаваннем падыходаў да яго ідэнтыфікацыі і ацэнцы, а таксама распрацоўку метадычнага інструментарыя развіцця высокатэхналагічнага сектара эканомікі, які ўключае методыку маніторынгу функцыянавання высокатэхналагічных прадпрыемстваў на аснове ацэнкі патэнцыялу і выніковасці іх дзейнасці і метадычныя рэкамендацыі па прасоўванню высокатэхналагічнай прадукцыі на знешнія рынкі.

Усяго стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе будуць атрымліваць 95 таленавітых маладых навукоўцаў.