Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Студзень 2019 15:41

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі Рэспубліканскай універсіяды

10986 6

Спаборніцтвы па таэквандо і тайландскім боксе прайшлі з 18 па 22 снежня ў Мінску.

У спаборніцтвах па таэквандо ў вагавай катэгорыі 67 кг бронзавым прызёрам стала студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Рэната Худзік.

У спаборніцтвах па тайландскім боксе купалаўцы заваявалі тры медалі. Так, другім у вагавай катэгорыі 54 кг стаў студэнт 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Бердзімаммет Бердзімедаў. Трэцяе месца ў катэгорыі 67 кг заняў студэнт 5 курса філалагічнага факультэта Довлетмырат Джепбараў. Таксама бронзавым прызёрам у вагавай катэгорыі 71 кг стаў студэнт юрыдычнага факультэта Арслан Бабаеў.