Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Кастрычнік 2015 16:33

У гонар 70-годдзя ААН у ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол «Адукацыя - здароўе - эканоміка»

12269 6У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках сумеснай ініцыятывы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь «Экспрэс ААН-70 у падтрымку Мэтаў ўстойлівага развіцця» 24 кастрычніка 2015 года быў праведзены круглы стол «Адукацыя - здароўе - эканоміка».

Арганізатарамі сустрэчы выступілі купалаўская ВНУ і асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця». Круглы стол праводзіўся з мэтай пашырэння сацыяльнага дыялогу пра ўплыў адукацыі на эканамічную ўстойлівасць рэгіёну і здаровы лад жыцця насельніцтва. Каардынатар праекта - дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы Тамара Андрэеўна Бабкіна.

У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты і прафесарска-выкладчыцкі склад купалаўскай ВНУ, настаўнікі гімназій і школ Гродзенскай вобласці, а таксама прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у галіне забеспячэння ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці і праектаў, што рэалізуюцца ў рамках Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі.

Экспертамі выступілі дацэнт кафедры экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Яўгеньеўна Крамлёва і афіцыйны прадстаўнік у Беларусі Міжнароднай ініцыятывы «Хартыя Зямлі», эксперт Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» Сафія Барысаўна Салаўёва.

Магчымасцям рэалізацыі ідэй ўстойлівага развіцця ў пачатковай матэматычнай адукацыі быў прысвечаны даклад старэйшага выкладчыка кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланы Віктараўны Гадзаовай.

У сваім выступе дырэктар АБА "Гродзенскі дзіцячы хоспіс" Вольга Віктараўна Шульга распавяла аб выніках і перспектывах супрацоўніцтва хоспіса і валанцёраў купалаўскага ўніверсітэта.

         Аб удзеле ў маладзёжным конкурсе «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай!» і рэалізаваных у рамках дадзенага конкурсу ініцыятывах студэнтаў-купалаўцаў інфармацыю прадставіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі, каардынатар студэнцкіх ініцыятыў Алена Мікалаеўна Джух.

           Затым супрацоўнікі ўстаноў адукацыі Гродзенскай вобласці прадэманстравалі праекты, распрацаваныя ў школах па дадзенай тэматыцы.

Падчас круглага стала адбылася ажыўленая дыскусія, на якой былі закрануты наступныя пытанні: «Што такое ўлада спажыўца, адкуль яна ў яго з'яўляецца, як выяўляецца і на што ўплывае?», «Чаму без валанцёрынга ў інтарэсах выяўлення і зніжэння нагрузкі сацыяльна значных праблем стане немагчымым забеспячэнне эканамічнай устойлівасці рэгіёну?»,«У якой сітуацыі і пры якіх умовах адказнае стаўленне кожнага да свайго здароўя стане рэальным фактарам ўплыву на эканамічную ўстойлівасць рэгіёну?» і «Што можа дапамагчы адукацыі рэальна ў рэгіёне стаць эканамічна арыентаваным механізмам уплыву на паспяховасць працэсаў ўстойлівага развіцця?».

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах экалагізацыі ладу жыцця рэгіёну як вядучага фактару забеспячэння яго эканамічнага росквіту.

Па выніках форуму будзе запушчана перамоўная пляцоўка «Адукацыя і эканамічная цэласнасць рэгіёну» на сайце Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».

У рамках круглага стала прайшла тэматычная выстава навукова-метадычных матэрыялаў, на якой былі прадстаўлены праекты школьнікаў Гродзеншчыны, адукацыйныя матэрыялы па ўстойліваму развіццю, фотаэкспазіцыя студэнтаў нашага ўніверсітэта, прысвечаная Тыдню ўстойлівага развіцця - 2015, а таксама ўнікальны адукацыйны праект, створаны выкладчыкамі ГрДУ імя Янкі Купалы І БДПУ імя Максіма Танка.

Таксама ў рамках святкавання 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прайшла сустрэча з пасланнікам Генеральнага сакратара ААН па справах моладзі Ахмад аль-Хіндаві і прадстаўніком Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь доктарам Рашэд Мустафа Сарварам. У ёй прыняў удзел метадыст 2 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыя маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" Сяргей Іваноў і студэнцкі актыў купалаўскага ўніверсітэта.

Удзельнікі абмеркавалі задачы ўстойлівага развіцця, да якіх імкнецца прыцягнуць увагу цягнік-экспрэс ААН-70. «У развіцці, вельмі важны фокус. Важна сканцэнтравацца на той мэты, якую імкнешся дамагчыся», - адзначылі госці.

У канцы сустрэчы студэнтам было прапанавана выбраць для сябе адну мэту, якая бліжэй да іх поглядаў і прынцыпаў. Напрыклад, калі гэтая мэта - ахова навакольнага асяроддзя, то трэба пачынаць з самага простага - паасобнага збору смецця. Калі - здароўе, то неабходна штодня займацца спортам.

Купалаўцы выказалі пажаданне, каб цягнік-экспрэс дапамог ўдзельнікам не толькі прыцягнуць увагу да 17 асноўных мэтаў місіі, але і вызначыцца кожнаму са сваёй.