Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Лістапад 2015 16:32

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў прыняць удзел у беларуска-кітайскім маладзёжным інавацыйным форуме «Новыя гарызонты» 2015

У Мінску 26-27 лістапада 2015 года адбудзецца беларуска-кітайскі маладзёжны інавацыйны форум «Новыя гарызонты 2015».

Мэта правядзення сустрэчы - актывізацыя супрацоўніцтва моладзі Беларусі і Кітая ў галіне навукі, інавацыйнай дзейнасці, культуры.

На форуме будзе арганізавана работа наступных секцый:

секцыя 1. «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі»;

секцыя 2. «Будаўніцтва, архітэктура, дызайн»;

секцыя 3. «Сацыяльныя і гуманітарныя навукі»;

секцыя 4. «Тэхніка, абсталяванне і новыя матэрыялы»;

секцыя 5. «Культура і мастацтва».

Таксама ў рамках форуму адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

- конкурс навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праектаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў Беларусі і Кітая «Твая творчасць - тваё жыццё». Пераможцы будуць вызначаны ў намінацыях «Лепшая навукова-даследчая праца» і «Лепшы інавацыйны праект»;

- конкурс мастацкай творчасці моладзі Беларусі і Кітая «Праз культуру да супрацоўніцтва»;

- прэзентацыя Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ як рэсурсу актывізацыі моладзевага беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва;

- конкурс кітайскай мовы ў сферы навукі і тэхнікі;

- круглы стол «Дыялог. Супрацоўніцтва. Развіццё »

- выстава «Стваральнік будучыні».

Рабочыя мовы форуму - англійская, кітайская, руская.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у мерапрыемствах - да 15 лістапада 2015 года, форма заяўкі размешчана на сайце www.belarus-china.bntu.by или в документе.

Арганізатары форуму - Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" і Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ.

Падрабязнасці правядзення форуму гл. у дадатку.

Кантактныя асобы

Генадзій Міхайлавіч Пяцігор, тэл. +375 (17) 292-80-83 (агульныя пытанні)

Марына Уладзіміраўна Цывес, тэл. +375 (17) 331-12-62 (прэзентацыя Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы, конкурс кітайскай мовы)

Наталія Юр'еўна Тамашэвіч, тэл. +375 (17) 292-80-81 (публікацыя дакладаў)

Максім Васільевіч Журкевіч, тэл. +375 (17) 293-96-74 (конкурс інавацыйных праектаў)