Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Студзень 2019 10:12

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае да ўдзелу ў міжнародным марафоне «Купалаўскія праекты-2019»

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з 24 снежня 2018 года па 30 чэрвеня 2019 года ў чацвёрты раз праводзіць дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты-2019» з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў.

Марафон накіраваны на навучанне педагогаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» у 2016-2018 гадах і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектны інкубатар 2015».

Прыняць удзел у марафоне могуць цьютары, эксперты, ІКТ-актыўныя педагогі з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых краін, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для навучэнцаў і студэнтаў.

Для ўдзелу ў дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне экспертам, цьютарам і цьютарам-стажорам неабходна да 7 студзеня  запоўніць электронную анкету, аўтарам будучых навучальных сеткавых праектаў да 13 студзеня – форму рэгістрацыі.

Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафона «Купалаўскія праекты 2019» можна знайсці  ў дадатку.

 

Кантакты

Кантактная асоба - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава

Тэл.: +375(29) 780-05-29

E-mail: makarova_np@grsu.by