Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Снежань 2018 15:44

Філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы наведаў доктар філасофскіх навук Максіміліян Дёнер

denerВізіт на кафедру рамана-германскай філалогіі адбыўся ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» з 9 па 18 снежня.

 

Варта адзначыць Максіміліян Дёнер з'яўляецца супрацоўнікам праекта па міжнародных кантактах у Прафесійнай Акадэміі Саксоніі (Федэратыўная Рэспубліка Германія).

У рамках візіту адбылася сустрэча з першым прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Алегам Раманавым, дзе былі абмеркаваны перспектывы дуальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Спадар Дёнер сустрэўся таксама з загадчыкам кафедры рамана-германскай філалогіі Надзеяй Іванаўнай Уласюк і супрацоўнікамі кафедры рамана-германскай філалогіі, распавёў пра магчымасці навучання і акадэмічных абменаў студэнтаў магістрантаў і аспірантаў у навучальных установах Германіі.

Максіміліян Дёнер правёў семінарскія заняткі для студэнтаў 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» па дысцыпліне «Асноўная замежная мова (нямецкая)» на тэмы «Праблемы моладзі ў Германіі», «Моладзевыя арганізацыі ў Германіі», а таксама практычныя заняткі для студэнтаў 5 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)» па дысцыпліне «Мова прафесійных зносін» па тэмах «Дыялог культур», «Глабалізацыя», «Міграцыя».

 

dener2