Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 26 Снежань 2018 15:40

Традыцыйныя пераднавагоднія сустрэчы стартавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

AMG 1504Калейдаскоп святочных падзей адкрыла сустрэча рэктара са студэнтамі першага курса.

 

Віншуючы студэнтаў з надыходзячым Новым годам, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка распавяла, што для купалаўскага ўніверсітэта адыходзячы год быў адзначаны важнымі і знакавымі падзеямі. У іх ліку сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, адкрыццё Навукова-тэхналагічнага парку, паляпшэнне пазіцый у сусветных рэйтынгах.

- У гэтым годзе нашу дружную сям'ю купалаўцаў папоўнілі новыя студэнты, і вы - у іх ліку. Я хачу пажадаць, каб для кожнага з вас універсітэт стаў сапраўднай сям'ёй і той Малой радзімай, дзе вы будзеце чэрпаць натхненне, а гады, праведзеныя тут, успамінаць з любоўю, - падкрэсліла Ірына Кітурка.

Паспяховай вучобы, творчага развіцця, дасягнення ўсіх пастаўленых задач, сямейнага дабрабыту і шчасця пажадаў першакурснікам напярэдадні Новага года прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Сянько. А старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў Наталля Крупіца адзначыла, што купалаўскі ўніверсітэт прадастаўляе велізарную колькасць магчымасцяў для самарэалізацыі ў самых розных сферах і пажадала студэнтам быць актыўнымі і мэтанакіраванымі.

У сваю чаргу ад імя ўдзельнікаў сустрэчы студэнт 1 курса ваеннага факультэта Аляксей Валадкевіч падзякаваў кіраўніцтва, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта за тую падтрымку і ўвагу, якія яны аказваюць студэнтам.

Творчае віншаванне першакурснікам адрасавалі салісты вакальнага ансамбля «Уні-Song» Аляксандр Пятчыц і Паліна Бубешка, а таксама студэнтка педагагічнага факультэта Іна Траян.

Усім удзельнікам сустрэчы былі ўручаны салодкія падарункі і памятныя сувеніры.