Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Снежань 2018 09:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з дэлегацыяй правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі

1У рамках перамоваў, якія прайшлі 13 снежня, быў намечаны вектар далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.

 

ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў, прарэктар па вучэбнай працы Юрый Белых, намеснік прарэктара па навуковай працы - начальнік НДЧ Антон Глазеў, дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта Ала Волік, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Герман, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Лівак, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Раманоўскі, намеснік дэкана факультэта эканомікі і кіравання Іосіф Дорняк, намеснік дэкана факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Віктар Варапаеў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, начальнік аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Ганна Бідная.

У склад дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі ўвайшлі рэктар Ланьчжоўскага ўніверсітэта фінансаў і эканомікі Цай Вэньхао, рэктар Універсітэта традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу Лі Цзіньцянь, намеснік сакратара партыйнага камітэта Хэсійскага ўніверсітэта Ван Бін, прарэктар Ланьчжоўскага гарадскога ўніверсітэта Цзян Цюся.

Ад імя рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка ўдзельнікаў сустрэчы павітаў першы прарэктар Алег Раманаў, які распавёў гасцям аб працяглым і плённым супрацоўніцтве з КНР.

– Універсітэт супрацоўнічае з многімі краінамі свету, аднак адзін з прыярытэтных напрамкаў - супрацоўніцтва з кітайскімі ўніверсітэтамі і Кітайскай Народнай Рэспублікай у цэлым. У ГрДУ імя Янкі Купалы дзейнічае кабінет Канфуцыя, з 2008 года студэнты вывучаюць кітайскую мову, удзельнічаюць у праграмах акадэмічнай мабільнасці, выкладчыкі праходзяць стажыроўку ў кітайскіх універсітэтах, - адзначыў Алег Аляксандравіч, а таксама выказаў спадзяванне на далейшае ўзаемадзеянне.

У межах сустрэчы прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравалі навуковы і адукацыйны патэнцыял універсітэта, распавялі пра праекты, якія цяпер рэалізуюцца сумесна з замежнымі калегамі. Былі абмеркаваны магчымасці ўзаемадзеяння ў рамках функцыянавання навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы. Па словах прымаючага боку, сумесныя даследаванні могуць быць рэалізаваны ў такіх сферах, як спектраскапія, лазерная фізіка, біялогія, хімія, электроніка.

Прадстаўнікі КНР распавялі пра гісторыю, структуру і навукова-тэхнічны патэнцыял сваіх універсітэтаў. Асаблівы акцэнт у прэзентацыях калегі з кітайскіх універсітэтаў зрабілі на міжнароднай палітыцы сваіх універсітэтаў.

Прадстаўнікі дзвюх краін абмеркавалі тэматыку сумесных навуковых даследаванняў, падрыхтоўку і атэстацыю навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, магчымасці навучання беларускай і рускай мове на базе ГрДУ імя Янкі Купалы.

На заканчэнне сустрэчы бакі дамовіліся аб узаемных двухбаковых візітах, што дапаможа ўсталяваць больш цесныя партнёрскія адносіны.