Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Снежань 2018 14:56

Слухачы курсаў «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў ХХ Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў

univer korpusЗборная каманда Гродзенскай вобласці, у складзе якой выступалі слухачы курсаў «Алімп», заваявала дыплом III ступені.

Варта адзначыць, што турнір з'яўляецца формай інтэлектуальнага спаборніцтва каманд навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, па выкананні заданняў даследчага характару па вучэбным прадмеце "Матэматыка" і абароне атрыманых вынікаў у публічнай дыскусіі.

Турнір складаецца з трох тураў (пісьмовага, першага і другога тураў адборачных матэматычных баёў) і фіналу матэматычных баёў, падчас якіх каманды па чарзе выступаюць у ролі дакладчыкаў, апанентаў і рэцэнзентаў.

Усе члены каманды Гродзенскай вобласці чацвёрты год займаюцца на курсах «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У склад каманды ўвайшлі навучэнец 10 класа гімназіі № 3 г. Гродна Міхаіл Грыгарчук, навучэнцы 11 класа гімназіі № 3 г. Гродна Андрэй Хомбак, Дзяніс Прохараў, Уладзіслаў Стромскі, навучэнцы 11 класа гімназіі № 4 г. Гродна Уладзілен Лакцевич, Аляксей Кулевіч.

Падрыхтавалі каманду да турніру трэнеры загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Гродна» Таццяна Прыскока, выпускніца магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы 2018 года, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 27 г. Гродна" Наталля Казлоўская.

Каманда дзякуе за дапамогу і суправаджэнне каманды падчас турніру дэкану факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрыю Раманоўскаму і дацэнту кафедры матэматычнага аналізу Віктару Пяцэвічу.