Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 12 Снежань 2018 14:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва моладзевых грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў з Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь»

10877 1Сустрэча намесніка Старшыні Рэспубліканскага Савета РГА "Белая Русь" Таццяны Шэндзік з прадстаўнікамі моладзевых грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася ў купалаўскім універсітэце 11 снежня.

Удзельнікамі сустрэчы таксама сталі намеснік старшыні ГА «Белая Русь» па Гродзенскай вобласці Святлана Вараніца і старшыня ГА «Белая Русь» ТАА «Металлоптсбыт» Максім Крупейчанка. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Сянько.

Намеснік Старшыні Рэспубліканскага Савета РГА "Белая Русь" Таццяна Шэндзік прэзентавала прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі, распавяла аб - Чаго хоча сучасная моладзь? У першую чаргу - рэалізаваць сябе і свае здольнасці, нароўні гаварыць з людзьмі старэйшага пакалення, каб іх голас быў пачуты. Усё гэта могуць вам даць нашы, рэспубліканскія аб'яднанні: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Белая Русь, Федэрацыя прафсаюзаў, - адзначыла Таццяна Шэндзік. конкурсах і акцыях, прадэманстравала прыклады працы аб'яднанняў з грамадскім меркаваннем.

–- Чаго хоча сучасная моладзь? У першую чаргу - рэалізаваць сябе і свае здольнасці, нароўні гаварыць з людзьмі старэйшага пакалення, каб іх голас быў пачуты. Усё гэта могуць вам даць нашы, рэспубліканскія аб'яднанні: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Белая Русь, Федэрацыя прафсаюзаў, - адзначыла Таццяна Шэндзік.

Бакі выказалі надзею на ўмацаванне і развіццё далейшага супрацоўніцтва. У прыватнасці, Таццяна Шэндзік прапанавала студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць практыку ў грамадскай арганізацыі, з наступным магчымым укараненнем у вытворчасць. З боку намесніка старшыні таксама было вылучана запрашэнне прадстаўнікам Каардынацыйнага савета ГрДУ імя Янкі Купалы наведаць чарговыя дэбаты ««Белая Русь» аб Беларусі».

Варта адзначыць, што студэнты-купалаўцы актыўна ўключыліся ў дыялог і прадставілі ідэю аб правядзенні форуму публічнай дыпламатыі для моладзі. На думку прадстаўнікоў студэнцкага актыву, такога роду мерапрыемствы падвысяць узровень фінансавай і палітычнай пісьменнасці ў маладзёжным асяроддзі.