Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 10 Люты 2019 11:36

Група ўніверсітэтаў Кампастэла (Compostela Group of Universities) аб'яўляе III міжнародны конкурс студэнцкіх даследчых работ (Research Pitches Contest)

Даследнікі з універсітэтаў-членаў CGU могуць прыняць удзел у конкурсе, даслаўшы відэапрэзентацыю свайго даследавання. Па ўмовах конкурсу адзін удзельнік можа прадставіць на конкурс толькі адзін відэаролік.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 3 сакавіка 2019 года запоўніць на англійскай мове рэгістрацыйную онлайн-форму і прадставіць у сакратарыят CGU наступны пакет дакументаў:

- матывацыйны ліст (да 100 слоў)

- відэаролік

- ліст падтрымкі ад універсітэта

У відэароліку варта:

  • Пазначыць праблему даследавання.
  • Растлумачыць, як дадзенае даследаванне вырашае гэтую праблему.
  • Абгрунтаваць навуковую значнасць, а таксама сацыяльны эфект даследавання.

Тэкст відэароліка павінен быць прадстаўлены аўтарам даследавання ў форме маналогу. Дапускаецца выкарыстанне не больш за тры апорных слайдаў.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу і патрабаваннямі да відэароліка можна азнаёміцца па спасылцы: Research Pitches contest.

Апошні тэрмін падачы пакета дакументаў - 3 сакавіка 2019 года.

Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы, а таксама дыпломы ўдзельнікаў.

Каардынатар супрацоўніцтва універсітэта ў рамках Compostela Group of UniversitiesСвятлана Віктараўна Ганчар, загадчык кафедры замежных моў. Кантактныя дадзеныя: тэл. 723842; e-mail: gonchar_sv@grsu.by