Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Кастрычнік 2015 10:52

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі турніру па міні-футболе

12258 11У перыяд з 12 па 23 кастрычніка 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе сярод факультэтаў ВНУ ў рамках круглагадовай спартакіяды-2015.

У турніры прыняло ўдзел 12 каманд, якія на першым этапе былі падзеленыя на дзве падгрупы. У другім этапе за галоўны трафей - пераходзячы кубак - змагаліся каманды, якія сталі пераможцамі ў папярэднім этапе. Каманды, якія занялі 4-6 месцы ў групах, згулялі стыкавыя матчы за 7-8, 9-10, 11-12 месцы адпаведна.

Па выніках дзесяцідзённай барацьбы месцы былі размеркаваны наступным чынам:

першымі сталі студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Іван Францавіч Бернатовіч, дэкан Андрэй Яўгеньевіч Герман);

другое месца занялі студэнты юрыдычнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Аляксандравіч Кудзель, дэкан Святлана Ягораўна Чабуранава);

у тройку лідэраў увайшоў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Андрэй Васільевіч Болахащ, дэкан Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын).

Судзейская калегія, якую ўзначальвае выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксеем Аркадзьевіч Абялеўскі, вызначыла лепшых гульцоў у наступных намінацыях:

«Лепшы абаронца» – студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Мікіта Чайкоўскі;

«Лепшы варатар» – студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вадзім Кузьма;

«Лепшы нападаючы» – студэнт 5 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Ілля Мішчанка;

«Лепшы гулец турніру» – студэнт 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Дзмітрый Кныш.